Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения
230023, г. Гродно, ул. Советская 4
Тел./факс: 8 (0152) 62-44-32
Email:
События профсоюзаНовости и статьи

Прафсаюзы і Чырвоны Крыж – дзецям

Прафсаюзы і Чырвоны Крыж – дзецям
12 июня 2018 — 12:43

У Міжнародны дзень абароны дзяцей для пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося нечаканае и прыемнае свята. Парадаваць дзяцей, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні, завіталі шчодрыя госці.

Галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч патлумачыла, што ў такі святочны дзень пацыенты дзіцячага аддзялення ніколі не застаюцца без увагі, а старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі цэнтральнай раённай бальніцы Валерый Макарчык падбадзёрыў дзяцей тым, што нават у бальніцы бывае салодка.

Галіна Касцюк, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, параіла малечы не сумаваць і заінтрыгавала тым, што госці прыйшлі не з пустымі рукамі.

Раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» прадстаўляла старшыня пярвічкі Дзятлаўскай ЦРБ Інэса Гусева.

Паколькі дзяцячае свята выпадае на летні пажаранебяспечны перыяд, інспектар Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Бобін у рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» нагадаў бацькам правілы, якія дапамогуць пазбегнуць няшчасных выпадкаў.

У гэты дзень кожнае дзіця, якое знаходзілася на стацыянарным  лячэнні, атрымалi падарунакi ад пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі і Чырвонага крыжа УЗ "Дзятлаўская ЦРБ".

Так сама ў Міжнародны дзень абароны дзяцей госці з віншаваннямі і падарункамі наведалі шматдзетную прыёмную сям’ю Асіпукоў у горадзе Дзятлаве.

Добры настрой, пачастункі і прыемныя дробязі дзецям дарылі валанцёры Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй раённай арганізацыі Галінай Касцюк, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі цэнтральнай раённай бальніцы Валерый Макарчык, спецыялісты Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, а наведвальнікі клуба “Нам гады не бяда” у рамках дабрачыннай акцыі “Нітачка дабрыні” звязалі для сям’і мяккія стракатыя дыванкі.На развітанне дзецям пажадалі шчаслівых і вясёлых канікулаў, а для настрою ўручылі рознакаляровыя паветраныя шары і марожанае.

Валерый Макарчык, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы




НОВОСТИ ПРОФСОЮЗА


Актуальная информация

17.05.2024 ТАМАРА ПЕТРОВНА ЗАЙЦЕВА: ЖЕНСКИЙ ДОКТОР ПО СУДЬБЕ И ПО ЖИЗНИ, СИЛЬНЫЙ ХАРАКТЕР И КРЕДО НАСТАВНИКА
Тамаре Петровне Зайцевой, можно сказать, самой судьбой было предопределено работать на счастье женщин. Ведь появилась она на свет 8 марта: теперь это День женщин, а в пятидесятые годы прошлого столетия праздник назывался Международным женским днем. А то, что дарила она представителям прекрасной половины человечества самое дорогое для них - здоровье и возможность счастливого материнства, является ее собственным выбором
17.05.2024 ИСТОРИЯ ЖИЗНИ ЗАСЛУЖЕННОГО ТРЕНЕРА, УРОЖЕНЦА ГРОДНЕНЩИНЫ ВЯЧЕСЛАВА МАКСИМОВИЧ
Вячеслава Максимовича знают на Гродненщине как наставника чемпионов. Заслуженный тренер БССР и СССР, мастер спорта Советского Союза воспитал не один десяток борцов высокого класса, в том числе первых в истории суверенной Беларуси призеров Олимпийских игр
© 2024 Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения