Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения
230023, г. Гродно, ул. Советская 4
Тел./факс: 8 (0152) 62-44-32
Email:
События профсоюзаНовости и статьи

Свет вачыма дзіцяці

Свет вачыма дзіцяці
27 мая 2015 — 17:57

На пярэдадні дня абароны дзіцяці, які традыцыйна праводзіцца першага чэрвеня, прафсаюзны камітэт прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца” арганізаваў і правёў конкурс дзіцячага малюнка пад назвай “Свет вачамі дзіцяці” сярод дзяцей медыцынскіх работнікаў.

Паводле умоваў конкурсу ўсе удзельнікі былі раздзелены на розныя ўзроставыя катэгорыі: 5-7 гадоў, 8-10 гадоў і 10-14 гадоў. Ацэнку конкурсных работ праводзіла кампетэнтнае журы ў складзе членаў прафсаюзнага камітэту, прафгрупоргаў і старэйшых медыцынскіх сясцёр . Неабходна адзначыць, што прадстаўленыя на конкурс малюнкі закранулі  сэрцы кожнага  члена  журы. Нейкія нябачныя “струны” прымусілі вярнуцца ў краіну дзяцінства нас, дарослых людзей і паглядзець на навакольны свет вачамі дзіцяці, успомніць сваё дзяцінства… . Пасля знаёмства з усімі прадстаўленымі на конкурс малюнкамі журы прыемна адзначыла, што дзеці малююць той свет, які вакол іх: добры, адкрыты, спакойны. На малюнках сонейка, родныя краявіды, жывёльны свет. З асаблівым пачуццём радасці разглядаўся малюнак, дзе намалявана наша планета Зямля, якую ўтрымліваюць дзіцячыя рукі. А малюнак, на якім лясныя жыхары з “зайздрасцю” назіраюць за гульнёй дзяцей на прыгожай лясной паляне, асабліва парадаваў членаў журы.

Неабходна падкрэсліць, што дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка. Вызначаны і  пераможцы конкурсу: ва узросце 5-7 гадоў – Гасперскі Ілля,  8-10 гадоў – Гасперскі Данііл,  а ў катэгорыі 10-14 гадоў – Бразевіч Жэня. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу “Свет вачамі дзіцяці” атрымалі памятныя падарункі, падрыхтаваныя прафсаюзным камітэтам.

А на ўспамін прыходзяць  словы знаёмай усім нам песні: “Няхай заўжды будзе сонца, няхай заўжды будзе неба, няхай заўжды буду я …”. Яны маюць асаблівую, магічную сілу і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Няхай так будзе і надалей!

Т.З.Субаткевіч, старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ “Астравецкая цэнтральная раённая бальнiца”






НОВОСТИ ПРОФСОЮЗА


Актуальная информация

20.03.2023 КОД ПРОТИВ РАКА. КАК БЕЛОРУССКИЕ УЧЕНЫЕ ИСПОЛЬЗУЮТ ТЕХНОЛОГИЮ ЛЕЧЕНИЯ, КОТОРОЙ НЕТ АНАЛОГОВ В СНГ
Естественные киллеры (NK-клетки) есть в крови каждого человека. Их задача – иммунологический надзор. Однако армия их не так велика.
20.03.2023 БЖД НАЗНАЧИЛА НА ПАСХУ, РАДУНИЦУ И МАЙСКИЕ ПРАЗДНИКИ ДОПОЛНИТЕЛЬНЫЕ ПОЕЗДА
Как сообщают в пресс-службе Белорусской железной дороги (БЖД), в предстоящие весенние праздники (в апреле-мае 2023 года) для обеспечения перевозок пассажиров дополнительно пустят более 130 поездов.
© 2023 Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения