Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения
230023, г. Гродно, ул. Советская 4
Тел./факс: 8 (0152) 62-44-32
Email:
События профсоюзаНовости и статьи

Ордэн Маці – у Астравецкую бальніцу

Ордэн Маці – у Астравецкую бальніцу
30 июня 2015 — 09:10

Прыемная навіна завітала ў Астравецкую цэнтральную раённую бальніцу напярэдадні Дня медыцынскага работніка. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана ордэнам Маці член прафсаюза пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя  “Астравецкая ЦРБ” Мілашэўская Караліна Сцяпанаўна.

На першы погляд гэта звычайная жанчына , ні чым не адрозніваецца ад мноства іншых жанчын, якія спяшаюцца на працу ці дадому. Адрозненне толькі у тым, што на твары Караліны заўсёды прысутнічае добры настрой і прыветлівая усмешка.

Нарадзілася Караліна Сцяпанаўна ў Расеі ў звычайнай рабочай сям’і. І не думала тады маладая дзяўчына, што сустрэне сваё першае каханне ў Маскве, а яе суджаным будзе хлопец з Астраўца. Так і нарадзілася сям’я Мілашэўскіх. Прыехалі на радзіму мужа ў трох , з сынам Вадзімам. Звілі сваё гняздо ў пасёлку Гудагай. Відаць добрае месца выбрала маладая сям’я, бо як у той казцы адзін за адным з’явіліся Ілля, Арцём, Кірыл, Мікіта і маленькі Уладзіслаў. У гэтай дружнай, амаль мужчынскай , сям’і жыве поруч узаемаразуменне, узаемавыручка і канешне ж каханне. Маленькія памочнікі стараюцца дапамагчы бацьку па гаспадарцы, а маме на кухні прыгатаваць смачную вячэру ці паласаваць смачным, спечаным сваімі рукамі, торцікам. Сабраўшыся за агульным сталом хлапчукі навыперадкі расказваюць пра свае поспехі за мінулы дзень, разказваюць планы на будучы і, канешне ж, чакаюць слоў пахвалы ад сваіх бацькоў. І бацькі не скупяцца на добрыя словы, таму што самі ведаюць , што дабрыня дапамагае  жыць, працаваць і тварыць добрыя справы.

Некаторыя па добраму зайздросцяць гэтай дружнай сям’і. І Яны маюць рацыю. Ёсць чаму павучыцца там. Акрамя таго, што трэба паспець зрабіць усе сямейныя справы, у Караліны застаецца крыху часу для свайго любімага занятку: бісерапляценне, выпечка духмяных пірагоў і вялікай колькасці тортаў. Не кожная мнагадзетная мама можа дазволіць сабе падобнае.

Дзякуе богу гэта жанчына за той падарунак лёсу: мужа і дзетак і, канечне, за дзяржаўную падтрымку мнагадзетных сем’яў у выхаванні дзяцей і мараць аб маленькай памочніцы ў сваёй дружнай сям’і. Няхай жа спраўдзіцца гэтая маленькая мара “вялікай” жанчыны!

Т.З.Субаткевіч, старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ “Астравецкая цэнтральная раённая бальнiца”




НОВОСТИ ПРОФСОЮЗА


Актуальная информация

31.05.2023 ПЕРВАЯ ОЗДОРОВИТЕЛЬНАЯ СМЕНА СТАРТОВАЛА В БЕЛАРУСИ 27 МАЯ. КАК ВЫБРАТЬ ДЕТСКИЙ ЛАГЕРЬ И ЧТО ВЗЯТЬ С СОБОЙ ЮНЫМ ПУТЕШЕСТВЕННИКАМ
По данным Министерства образования, летом 2023 года в стране будет функционировать около 6 тыс. лагерей. При этом 1,5 тысячи из них предназначены для отдыха с круглосуточным пребыванием.
31.05.2023 ПЕРВАЯ ИНТЕРНЕТ-АПТЕКА ЗАРАБОТАЛА В БЕЛАРУСИ
«Белфармация» получила лицензию №1 на розничную реализацию лекарственных препаратов дистанционным способом. Их интернет-аптека уже работает по адресу pharmamall.by.
© 2023 Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения