Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения
230023, г. Гродно, ул. Советская 4
Тел./факс: 8 (0152) 62-44-32
Email:
События профсоюзаНовости и статьи

Малады спецыяліст ХХI стагоддзя

Малады спецыяліст ХХI стагоддзя
07 октября 2015 — 09:21

У пачатку кастрычніка 2015 года ў горадзе Ашмяны прайшоў занальны тур конкурсу маладых спецыялістаў устаноў, арганізацый і прадрыемстваў Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага раёнаў “Малады спецыяліст ХХI стагоддзя”.

Ахову здароў’я Астравеччыны на гэтым мерапрыемстве прадстаўляла пераможца раённага этапу Лілія Юркойць, член прафсаюза пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароў’я “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца”, урач агульнай практыкі.

Конкурс праводзіўся з мэтай прафесійнай, сацыяльнай адаптацыі на працоўным месцы, развіццю творчага патэнцыялу маладых людзей. Удзельнікам конкурсу неабходна было падрыхтаваць і прадаставіць на суд журы ў дзень конкурсу эссе на тэму “Сваёй прафесіяй ганаруся!”. Канкурсанты з усёй адказнасцю падышлі да ўмоў занальнага спаборніцтва. Было відаць хваляванне і жаданне быць лепшым сярод лепшых. Але конкурс ёсць конкурс. Барацьба за прызавыя месцы прадоўжылася пасля аб’ўлення другога конкурсу, які уключаў візітоўку пад назвай “Да вяршынь майстэрства”. Тут неабходна было ў форме творчай імправізацыі паказацць сваю прафесійную дзейнасць. З пастаўленай задачай удзельніцы справіліся паспяхова. Заключны конкурс пад назвай “Творчасць як адлюстраванне асобы” прадугледжваў  выступленне, накіраванае на дэманстрацыю шматграннасці асобы маладога спецыяліста, раскрыццю артыстызму, змястоўнасцю свайго выступлення. З усімі конкурсамі прадстаўніца Астравецкай раённай бальніцы справілася паспяхова, пры тым што яна з’яўлялася адзінай  прадстаўніцай аховы здароў’я. Дзякуючы групе падтрымкі ў складзе Уладзіміра Трафімава, Жаны Волк-Леановіч, Андрэя Бароўкі, Вікторыі Богдан наша моладзь на чале з маладым спецыялістам Ліліяй Юркойць ва ўпартай барацьбе заняла трэцяе месца. У якасці ўзнагароды атрымала дыплом трэцяй ступені і каштоўны падарунак.

Няхай жа гэтая маленькая перамога будзе вялікім стымулам на пачатку працоўнай дзейнасці, а белы колер медыцынскага халата будзе заўсёды белым!

Тадэвуш Субаткевіч, старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ “Астравецкая цэнтральная раённая бальнiца”






НОВОСТИ ПРОФСОЮЗА


Актуальная информация

24.03.2023 ТЕПЕРЬ ЕЩЕ И ХОККЕЙ. В ШКОЛАХ БЕЛАРУСИ ПОЯВИТСЯ НОВЫЙ ФАКУЛЬТАТИВ
Такое решение приняло Министерство образования и закрепило в ведомственном постановлении №39 от 3 февраля 2023 года.
24.03.2023 КОГДА В БЕЛАРУСИ В 2023 ГОДУ ОТКЛЮЧАТ ОТОПЛЕНИЕ? УЗНАЛИ, ЧТО ГОВОРИТ ЗАКОН И КАКОВЫ ПРОГНОЗЫ СИНОПТИКОВ
Период завершения отопительного сезона в нашей стране зависит от среднесуточных температур за окном. Нормы регламентируются постановлением Совета Министров от 14 мая 2020 года №286 «Об утверждении правил подготовки организаций к отопительному сезону, его проведения и завершения».
© 2023 Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения