Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения
230023, г. Гродно, ул. Советская 4
Тел./факс: 8 (0152) 77-15-94
Email:
События профсоюзаНовости и статьи

КіВіН вярнуўся на Радзіму

КіВіН вярнуўся на Радзіму
26 ноября 2015 — 10:34

20 лістапада бягучага года ў старажытным Навагрудку праходзіў чарговы міжраённы фестываль КВН сярод медыцынскіх работнікаў пад назвай “У нас на раёне…”.

У свяце гумару прынялі ўдзел самыя кемлівыя і знаходлівыя  каманды “Вiрус-транзiт” з Астраўца, “АМАП” з Ашмян, “Так атрымалася” з Карэліч, “Густ меду” са Смаргоні, “Укол” з Іўе і гаспадары свята “Сушы вёслы”.

У адрозненні ад мінулагодных сустрэч КВНшчыкаў, дзе прымяняліся традыцыйныя візітоўка, конкурс капітанаў, біятлон і хатняе музычнае заданне, у гэтым годзе гаспадары свята вырашылі змяніць праграму спаборніцтваў.

Паводле ўмоў фестывалю кожная каманда павінна была падрыхтаваць адзін КВНаўскі нумар, працягласцю да 20 хвілін, поўнасцю раскрыўшы тэму конкурсу. На суд кампетэнтнага журы і гледачоў усім камандам прапанавалася прадэманстраваць усё сваё майстэрства праз тэкставыя шуткі, мініяцюры, выкарыстоўваючы, пры гэтым, музычнае афармленне.

Каманда “Вірус-транзіт” смела і ўпэўнена выйшла на сцэну аграрнага каледжа і, як сказалі, пасля выступлення самі КВНаўцы, не заўважылі дваццаціхвіліннага адрэзку часу, адведзенага на выступленне.  Праграма нашых артыстаў суправаджалася дружнымі апладысментамі групы падтрымкі. Як адзначылі члены журы – конкурсная праграма пабудавана так, быццам з камандай працаваў прафесійны рэжысёр і сцэнарыст. У выступленні ўдала перапляталіся мініяцюры, шуткі, танцы і, канешне ж, песні. А дэбютаваў у ролі сцэнарыста і рэжысёра юрысконсульт раённай бальніцы Уладзімір Трафімаў, музычную апрацоўку зрабіў Алег Пашкевіч. Неабходна таксама адзначыць і той момант, што каманда выйшлаі на сцэну ў новых касцюмах, што і паспела адзначыць журы спецыяльным дыпломам “Самая стыльная каманда”.

Па ўмовах фестывалю пераможцам магла стаць толькі адна каманда. І вось, пасля ўручэння дыпломаў ва ўсіх намінацыях, у зале наступіла цішыня. Група падтрымкі і прысутнічаючыя ў зале гледачы з нецярпеннм чакалі рашэння паважанага журы – каму ж дастанецца доўгачаканы пераходны кубак фестывалю. На сцэну падняліся старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Галяк і начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак і аб’явілі, што пераможцам міжраённага фестывалю стала каманда “Вірус-транзіт” Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы і ўручылі пераходны Кубак.

Радасці не было канца ў першую чаргу з той нагоды, што пераходны Кубак, які “нарадзіўся” у Астраўцы, зноў вярнуўся на сваю Радзіму…

                                                                      Тадэвуш Субаткевіч, старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ “Астравецкая цэнтральная раённая бальнiца”



© 2018 Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения