Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения
230023, г. Гродно, ул. Советская 4
Тел./факс: 8 (0152) 62-44-32
Email:
События профсоюзаНовости и статьи

Гэта трэба помніць заўжды

Гэта трэба помніць заўжды
03 марта 2017 — 15:57

У кінаканцэртай зале ”Астравец” прайшоў раённы конкурс патрыятычнай песні, прысвечаны  перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Галоўнай мэтай гэтага важнага мерапрыемства – выяўленне і падтрымка творчых людзей Астравеччыны з высокай грамадзянскай самасвядомасцю.

Калектыў супрацоўнікаў установы аховы здароў’я “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца” на конкурсе прадстаўлялі  Юлія Часнойць і Юлія Мазырэц. У намінацыі “тэатральная творчасць” дзяўчаты прачыталі верш Марыны Паляшчук “Хатынь”.

З’яўленне на сцэне выканаўцаў твора ў сукенках пасляваеннага часу,  з запаленымі лампадкамі ў руках, здавалася зачаравала кожнага гледача ў перапоўненай глядзельнай зале. Усім  хацелася даведацца: што ж будзе далей…

Загучалі званы Хатыні, і здавалася, што “пабеглі“ мурашкі па скуры. З вуснаў дзяўчат “паляцелі” радкі верша ў глядзельную залу. Выкананне твора было на такім высокім узроўні, быццам бы перад гледачом на сцэну выйшлі прафесійныя артысты, а не звычайныя медыцынскія работнікі. Яны “прымусілі” кожнага пабываць на месцы трагедыі ваенных годоў: - прайсці па сцяжынках, палітых слязамі жыхароў, спаленых у адрыне; падыйсці да адзінокай студні; дакрануцца да трох бярозак-сведкаў той жудаснай трагедыі;  спыніцца перад сцяной памяці, знішчаных вайной беларускіх вёсак; нізка пакланіцца і ўскласці кветкі каля вечнага агню. Прагучалі апошнія радкі верша, а свечкі па ранейшаму гарэлі ў руках дзяўчат і цішыня… . Толькі праз некалькі імгненняў апладысменты гледачоў парушылі спакой у глядзельнай зале. Гэта была самая высокая адзнака і шчырая падзяка гледачоў.

А кампетэнтнае журы аднагалосна высока ацаніла мастацкае аформленне выступленне ўдзельніц конкурсу, узнагародзіўшы дыпломам першай ступені і каштоўным падарункам.

Гісторыю сваёй краіны трэба заўсёды кожнаму ведаць, помніць, аберагаць і старонкі яе перагортваць толькі на тэатральнай сцэне і мастацкіх кінастужках.

Тадэвуш Субаткевіч, старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ “Астравецкая цэнтральная раённая бальнiца”




НОВОСТИ ПРОФСОЮЗА


Актуальная информация

20.09.2023 ПОРА ПОДУМАТЬ О ПРИВИВКЕ ОТ ГРИППА: ВАКЦИНАЦИЮ В БЕЛАРУСИ НАМЕРЕНЫ ПРОВОДИТЬ ТРЕМЯ ПРЕПАРАТАМИ
Сентябрь радует нас по-летнему теплой погодой, но сезон осенних простуд не заставит себя долго ждать. В Беларуси острые респираторные инфекции традиционно чаще всего наблюдаются в течение полугода: с октября по апрель. Поэтому сейчас самое время задуматься о прививке от гриппа, тем более, что учреждения здравоохранения предлагают на выбор три вакцины.
20.09.2023 ОСЕННЕЕ РАВНОДЕНСТВИЕ-2023: КОГДА НАСТУПИТ, КАКИЕ ПРИМЕТЫ И ЗАПРЕТЫ СВЯЗАНЫ С ЭТОЙ ДАТОЙ
Смену времен года от лета к осени знаменует осеннее равноденствие. Оно ежегодно наступает в конце сентября. День и ночь оказываются равны между собой по продолжительности и длятся по 12 часов. Рассказываем, когда ждать осеннее равноденствие в 2023 году и приводим ряд интересных фактов, связанных с этим днем.
© 2023 Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения